azlyrics.biz
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

5051 – паслязаўтра (day after tomorrow) lyrics

Loading...

[куплет 1]
у кожнага такое было
вось ты прачнуўся і ўжо
ужо пара на працу, братка
а так хацелася яшчэ катку

але не нарадзіўся ў сям’і
дзе пару крокаў і ў каралі
дзе як адпачынак кожны дзень
дзе грошы за табой, як цень

прачнуўся і напяліў ланцугі
бяжыш у крузе як тыя пацукі
да пятніцы дажыць, а там
забыцца пра тыдзень з братам

калі б больш часу ў дні было
тады было б у жыцці хараство
але прачнешся і на працу трэба зноў
а там нажаль усе п’юць толькі кроў

[прыпеў]
я так не хачу
я так не хачу
ісці на працу заўтра
яшчэ адзін дзень
яшчэ адзін дзень
мне патрэбна яшчэ паслязаўтра
мне патрэбна яшчэ паслязаўтра
мне патрэбна яшчэ паслязаўтра

[куплет 2]
дзёня на сувязі, дарова народ
я працую на кухні ўжо шосты год
музыка + кухня, музыка + кухня
такое жыццё, ну што з яго ўзяць

бягу ад аднога, ныраю ў другое
бягу ад другога, тану з галавою
я бы ночыў на студыі без перапынку
пуляў для вас песні, як арбузы на рынку

але трэба пакушаць і шышку спаліць
малышку ў турцыю летам звазіць
кожны дзень як вайна, я заўсёды на фронце
пакутвае сэрца, башка ў рамонце

ведаю хутка надыйдзе той час
будзем у менску хістаць пад мой бас
маленькімі крокамі ўздагонку да мары
я веру, што хутка разыйдуцца хмары

[прыпеў]
я так не хачу
я так не хачу
ісці на працу заўтра
яшчэ адзін дзень
яшчэ адзін дзень
мне патрэбна яшчэ паслязаўтра
мне патрэбна яшчэ паслязаўтра
мне патрэбна яшчэ паслязаўтра
мне патрэбна яшчэ паслязаўтра
мне патрэбна яшчэ паслязаўтра



Random Lyrics

HOT LYRICS

Loading...