apologeth - against the sun lyrics
свавольны голас чыстай
неўтаймаванай крывi празрыстай
крынiцы жыцця слодыч
месяц-спакуснiк побач
за сабою паклiча
пойдзе цень без аблiчча
знойдзе ў цемрыве ночы
ззяючы шлях – пакрочыць
уздоўж аблокаў-мрояў
уздагон дарог-iмкненняў
пад спеў сяброў-напояў
сярод вiны каменняў
яскравай мары ўсмешка
нячулых рук абдымкi
аблуда промняў вершаў
атрута пылу здымкаў
крылы аднекуль бяруцца
моц ад зямлi адарвацца
ласкава змрок прыабдыме
увядзе ў кола зорнага танца
покрыва цемры прыздыме
i ажывуць у месяцы-люстры
голых пачуццяў адбiткi –
вязнi схаванай спакусы
бляск першай iскры – народзiны мэты
лагода паветра – козыт у скронях
скокi дажджу – i сэрца ўгрэта
шляху прастор – ад святла да сутоння
расхiснуушы душу замест зрэнак
уласнае “я” перад небам
пакладзе бы святую ахвяру
бязмежжа сусвету абшараў
адчуе, пазбегнуўшы ‘дразу
умоў прасторы ды часу
пазбавiўшыся кратаў
апекi ды парады
таропка апрануцца
у пер’е крылаў улады
ляцець па-за нябёсы
каб нават ценi чулi
на сонцы апынуцца
заблуканым у вуллi
над сцятай зямлёй, ‘шчэ соннай
павекi пякучага сонца
лiецца святла атрута
на твар душы распранутай
бяжаць прымушае бегам
прэч ад зорнай крынiцы ведаў
услед псоў-праменняў зграю
з-за брамы аблокаў спускае
i, схамянуўшыся, жвава
схаваецца зноў у цялесныя нетры
супраць сонца сам на сам
розум, раззброены ведамi
i, да шчасця магiлы прыпаўшы
застыне душа ў адчаi
гора калыску няспынна
роспачы вецер люляе
полымя памяць – пачуццяў асмолкi
душа акiяну – у кожнай кроплi
ветразя сэрца – паветра пустэча
далонi зямлi – са смерцю сустрэча
Random Lyrics
- david rovics - benton harbor lyrics
- dreamcatcher - trap lyrics
- rihanna - don't stop the music (jody den broeder) lyrics
- seka - responde a mis preguntas lyrics
- lord esperanza - roi du monde lyrics
- gustrago - anarcofunk lyrics
- puertonico - tempo al tempo lyrics
- the beach boys - sloop john b (mono mix) lyrics
- s.pri noir - love lyrics
- soolj feat. suh ga young - waiting 4 u lyrics