
bayski - сны (sny) lyrics
пралятаюць гады як гадзіны
там дзе былі з табой + там адзін я
мае словы лятуць па над горадам
ты не пачуеш, але мне ўжо ўсё роўна
я адзін, я адзін
у пустой кватэры я
толькі ноч, і цяпер
мая бяссоніца
не губляй усё сваё
у шэрых людзях
мая бяссоніца
цябе разбудзіць
нашы думкі заўсёды ў сацсетках
разліваюцца так, нібы мора
толькі самай халоднай зімою
ужо недасяжны, ужо не з табою
лаўлю стан расчаравання
бо думаў навечна
ты не ведаеш мяне
гэта ўжо бясспрэчна
апошніх пару дзён
знікаюць як камета
каханне жыве 3 гады
а наша да лета
пралятаюць гады як гадзіны
там дзе былі з табой, там адзін я
мае словы лятуць па над горадам
ты не пачуеш, але мне ўжо ўсё роўна
я адзін, я адзін
у пустой кватэры я
толькі ноч, і цяпер
мая бяссоніца
не губляй усё сваё
у шэрых людзях
мая бяссоніца
цябе разбудзіць
новы дзень і мая проза
нам з табой ужо так позна
паміж шэрых праспектаў ізноў
сэрца не адчуваю і зноў
хацеў прыналежыць
большаму, чым я сам
сябе дзясяткі ўжо разоў
па кавалках сабраў
ты ненавідзіш усё
што я калісьці стварыў
калі вочы гэта люстэрка
там не бачна душы
і разам з дымам у паветра
ляціць яна
адзінота круціць мой розум
як тое віно
усё яшчэ хочаш пачуць
тыя тры самых слова
заплюшчы вочы
я ў тваіх снах як дома
пралятаюць гады як гадзіны
там дзе былі з табой, там адзін я
мае словы лятуць па над горадам
ты не пачуеш, але мне ўжо ўсё роўна
я адзін, я адзін
у пустой кватэры я
толькі ноч, і цяпер
мая бяссоніца
не губляй усё сваё
у шэрых людзях
мая бяссоніца
цябе разбудзіць
Random Lyrics
- fishlord - tension lyrics
- mladen - godblessss lyrics
- hard driver - price we pay (pride) lyrics
- yohjicobain & darui - zverev lyrics
- alekey theyth - vacío lyrics
- $emmy! (rapper) - block flow lyrics
- rüfüs du sol - music is better (jimi jules remix) lyrics
- 陳奕迅 (eason chan) - 不然你要我怎麼樣 (otherwise) lyrics
- payforme - diamonds lyrics
- oni (hrv) - noć vještica lyrics