dymna lotva - самотны чалавечы голас (a solitary human voice) lyrics
я не ведаю, пра што расказваць… пра смерць ці пра каханне? ці гэта адно і тое ж… пра што?
мы толькі пабраліся. яшчэ хадзілі па вуліцы і трымаліся за рукі, нават калі ў краму йшлі… я казала яму: “я кахаю цябе”. але я не ведала яшчэ, як яго кахала…
але я не ведала яшчэ, як яго кахала! не ўяўляла…
ён пачаў мяняцца — кожны дзень я сустракала іншага чалавека… апёкі выходзілі напаверх… у роце, на языку, шчоках — спачатку з’явіліся маленькія болечкі, пасля яны разрасліся… слаёчкамі злазіла слізістая… плевачкамі белымі… колер твару… колер цела… сіні… чырвоны… шэра+буры… а яно такое ўсё маё, такое любімае! пра гэта не расказаць! пра гэта не напісаць!
на маіх вачах… у параднай форме яго засунулі ў цэлафанавы мех і завязалі. i гэты мех паклалі ўжо ў драўляную труну…
нават не далі труну абняць…
поўзаю ля магілы на каленях. заўсёды на каленях…
мне было дваццаць тры гады
Random Lyrics
- reamoid - нос (nose) lyrics
- sakuro - на счету lyrics
- prodalsya - я устал (i am tired) lyrics
- carl loewe - der räuber lyrics
- muharrem aslan - sayıklamalar lyrics
- sou - ネロ (nero) lyrics
- dee aura - love dont live here lyrics
- mel 4ever - ooo daddy lyrics
- otilia - jaanu, jaanu lyrics
- leo fulcro - dove andare lyrics