azlyrics.biz
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lear (by) - лялька (doll) lyrics

Loading...

[тэкст песні «лялька»]

[куплет 1]
напэўна калісьці ты станеш лішнім
і я больш не буду чакаць, як ты прыйдзеш
і не спытаўшы руку браць не буду
можаш ужо выдыхнуць гэту напругу
напэўна калісьці ты станеш лішнім
тут я дакладна ўжо стану патрэбнай табе
бо любая дыстанцыя цябе прымушае цягнуцца да цацкі

[прыпеў]
да навязлівай лялькі, навязлівай лялькі
рукі зноў цягнуцца ў бок майго цела
я адкушу табе пальцы, я смелая
да навязлівай лялькі, навязлівай лялькі
рукі зноў цягнуцца ў бок майго цела
я адкушу табе пальцы, я смелая

[куплет 2]
напэўна калісьці ты станеш лішнім
я больш не вядуся на твае амбіцыі
і кола сяброў, што паводзяцца быццам бы
кожны з іх выйграў жыццё, але ў прынцыпе
няма ў іх прынцыпаў, з табой той жа выпадак
побач сябе я паводзіла дзіўна
ты называў мяне лялькай, то брыдкасць
[прыпеў]
навязлівай лялькай, навязлівай лялькай
рукі зноў цягнуцца ў бок майго цела
я адкушу табе пальцы, я смелая
навязлівай лялькай, навязлівай лялькай
рукі зноў цягнуцца ў бок майго цела
я адкушу табе пальцы, я смелая

[брыдж]
мне стала лепей без твайго ўплыву і меркавання
і ведай, што ніякіх казак, я больш не веру
закрый свой рот, не казачнік даўно

[куплет 3]
цяпер я хацела б трымацца так моцна
і сцены вакол выбудоўваць грозна
часова закрыла я сэрца каханню
так доўга даходзіла гэта прызнанне
цяпер я хацела б трымацца так моцна
і сцены вакол ужо са мной ростам

[прыпеў]
навязлівай лялькай, навязлівай лялькай
рукі зноў цягнуцца ў бок майго цела
я адкушу табе пальцы, я смелая
навязлівай лялькай, навязлівай лялькай
рукі зноў цягнуцца ў бок майго цела
я адкушу табе пальцы, я смелая
навязлівай лялькай, навязлівай лялькай
рукі зноў цягнуцца ў бок майго цела
я адкушу табе пальцы, я смелая
навязлівай лялькай, навязлівай лялькай
рукі зноў цягнуцца ў бок майго цела
я адкушу табе пальцы, я смелая



Random Lyrics

HOT LYRICS

Loading...