
lear (by) - маветон (irrelevance) lyrics
[тэкст песні «маветон»]
[куплет 1]
неакуратна кідаюцца фразы на растанне
камусьці стане балюча ў тайне, такія хістанні
лепей сачы за тым, што кажаш
выгляд зраблю, нібы ты яшчэ важны
хоць і вядома, больш не значны
я не буду шукаць адказы да тваёй непавагі
губляць праз гэта свой сон
закранаць пытанні душэўнай раўнавагі
[перадпрыпеў]
больш эмацыйна не абслугоўваю
тваю відавочную самаўлюбёнасць
я пастаю за сябе сваім голасам
я пастаю за сябе грунтоўна
[прыпеў]
гэта не любоў, гэта не любоў
не каханне, толькі брыдкі маветон
гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў
гэта не любоў, пара колкіх слоў, звон ад іх у вушах
разганяе злосць, закіпае кроў, не магу трываць
гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў
[куплет 2]
бачыла сэнс у эмацыйных арэлях
ты гайдаў мяне, было весела
потым уніз галавой перавесіла
грэблівасць стала галоўным падтонам
гэтай нашай працэсіі
тут я сказала “досыць, мне больш не весела”
столькі разоў чула фразу “лера, ты заслугоўваеш лепшага”
“божа, да ён жа геній, як вы не бачыце” – я падкрэслівала
[перадпрыпеў]
можа і так, але ён – мудак
хопіць губляць звышкаштоўны час
я ўсвядоміла кожнае слова
я добра ведаю сваю каштоўнасць
[прыпеў]
гэта не любоў, гэта не любоў
не каханне, толькі брыдкі маветон
гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў
гэта не любоў, пара колкіх слоў, звон ад іх у вушах
разганяе злосць, закіпае кроў, не магу трываць
гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў
[брыдж]
зламалася тут штосьці
цяпер люблю растанні
больш, чым спатканні
ужо не цікава
штосьці зламала
сябе зламала
[прыпеў]
гэта не любоў, гэта не любоў
не каханне, толькі брыдкі маветон
гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў
гэта не любоў, пара колкіх слоў, звон ад іх у вушах
разганяе злосць, закіпае кроў, не магу трываць
гэта не любоў, гэта не любоў, гэта не любоў
Random Lyrics
- tora - my love lyrics
- anders f rönnblom - smoke my spirit lyrics
- marc gunn - johnny, i hardly knew ye lyrics
- the hell (uk) - think big, win big lyrics
- puppetflip - allan lyrics
- luke day - eye of the roadman lyrics
- bringshasa - ghost in the shell lyrics
- stanley reckoner - big miss (pisstake) lyrics
- lonelydope - может закончим? ᐸ/3 (maybe we can end?) lyrics
- sadeyes - homies lyrics