azlyrics.biz
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lear x angst - мяне (me) lyrics

Loading...

[тэкст песні «мяне» ft. angst]

[куплет 1: angst]
яны глядзелі на мяне, але не бачылі мяне
і менавіта так адносіны заходзілі ў тупік
я намагаўся зразумець хаця б прычыну, чаму не
але спакойныя размовы пераходзілі на крык
і + як так? вось факт: знік кантакт. антракт
ну ок, хай так. хаця
не можа быць, бо мы жа рухаліся ў такт
і гэты танец перажытага не мог не мець працяг
але не меў. і я нямеў
таму ўсе спробы проста паставіў на паўзу
а паколькі выбар трапляў не на мяне
дык лепей быць адному, чым разам
усё так і было. пакуль ты не з’явілася (уяві)
і праз гэта ў мяне сілы ўсе
хоць сэрца ўжо знасілася, ные і баліць
таму я ўласна і не ведаю, што цяпер рабіць

[прыпеў: lear]
дзялі мяне, сам з сабою дзялі
разбі мяне, ды зноў па частках збяры
там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця
дзялі мяне, сам з сабою дзялі
разбі мяне, ды зноў па частках збяры
там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця
[куплет 2: angst]
не шукаю сэнс жыцця, бо мне не бачыцца працяг
а ты нібыта маеш сілу, каб выцягваць з небыцця
як упартае дзіця (як дзіця). за гэта + дзяк
бо штось даўно забытае ажывае у грудзях
гэта кшталту пачуцця. з бруду і ныцця
дзе я сам сабе суддзя, яно ўздымаецца як сцяг
гэта нараджае крык, але я яго зацяў
каб рэхам гэта ўсё не разнеслася наўсцяж
і гэта цяжка. так. бо наш кантакт +
нібы павольны і бясконцы зорапад
праз гэта і жаданняў мы загадваем так шмат
што надакучыла жадаць чагосьці наўздагад
і я нібыта акрабат, што пазірае на канат
а першы крок па ім распачынае хісткі шлях
і я спрабую неяк зноў сябе пераканаць
(у тым) што не сарвуся ўніз ва ўсіх астатніх на вачах

[прыпеў: lear]
дзялі мяне, сам з сабою дзялі
разбі мяне, ды зноў па частках збяры
там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця
дзялі мяне, сам з сабою дзялі
разбі мяне, ды зноў па частках збяры
там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця
[брыдж: lear]
зрабі мяне галоўным сэнсам жыцця
бо без цябе святла няма ў вачах
зрабі мяне галоўным сэнсам жыцця
жыцця… жыцця…

[прыпеў: lear]
дзялі мяне, сам з сабою дзялі
разбі мяне, ды зноў па частках збяры
там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця

[аўтра: lear]
галоўным сэнсам жыцця…
зноў па частках збяры…
пачынаем свой шлях…
галоўным сэнсам жыцця…



Random Lyrics

HOT LYRICS

Loading...