azlyrics.biz
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

leibonik - biełarusami lyrics

Loading...

[куплет 1]
хто так доўга сядзеў на цвіках
што заўстаўся без кволай сініцы ў руках?
хто шукаў папараць+кветкі
і не заўважыў як без сэрца і мазгоў выраслі дзеткі?

хто чакаў, што шчасце зваліцца з неба
і пра ўсе свае нягоды думаў “можа так яно і трэба”?
+
меркурый рэтраградны ці часы дурнаватыя?

нам хіба што толькі зорачкі лічыць?
нам бы толькі ў залатых кашулях танчыць у полі карагоды?
хто адкажа чаму брудныя часы
выпалі на долю далікатнаму народу?

хопіць міфалогіі, прэч стэрэатыпы!
мы ж не коцікі і не службовыя сабакі
цяжка не маўчаць, мы ж даўно не рыбы —
памяркоўнымі да верху набіваюць аўтазакі

[прыпеў 1]
будзьма блізка як каралі на нізцы
будзьма мы адзін другому добрымі сябрамі
хай ніякія шалёныя вятрыскі
не парвуць тых сувязяў, што ўзнікаюць паміж намі
хай наковал поўна гадаў, тараканаў і гадзюк
беларус беларусу ёсць выратавальны круг
мы ўсе пары мінусаў пераробім плюсамі
будзьма чалавекамі, будзьма беларусамі

калі ласка…
канец… жывем далей



Random Lyrics

HOT LYRICS

Loading...