azlyrics.biz
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

leibonik - cicha nič lyrics

Loading...

[куплет 1]
то марозам глеба стыне, то цячэ ізноў адліга
неба шэрае, а снег брудны з плямамі індыга
“гэты быў нялёгкі год”, “гэтым разам год за дзесяць” –
шчыра кажучы задрала гэта зноўку чуць, аж бесіць!

па калечнасці жыцця мы абнавілі нарматывы
хаця дзе навогул год, што для ўсіх бы быў шчаслівы?
але трэба ўсё ж прызнаць, гэты год быў як клаака
што клаака – проста жопа! што там жопа – проста срака!

крок за крокам, дзень за днём мне на плечы цісне стома –
першы год жыцця здалёку, першы год жыцця не дома
год паўнюткі самых розных “першых і апошніх разаў”
год засохшых парасткаў, год праросшых метастазаў

“вецер ў полі закружыў”, так што хоць лабатамія
па тэсцікулах ментальна прыляцела – мама мія!
ладна, гендэрных метафар можна было менш рабіць
але што ў каго баліць, той пра тое і нудзіць

а баліць мне шмат за што, дзе я корч быў і слабак
за кіеўскіх сяброў, якім ў лютым напісаў “ты як”
і цягам году не званіў, быццам правялі мяжу
глядзеў толькі, хто ёсць анлайн – быцам што я ім скажу?
больш баліць за тых, каму не “якнуў” летась нават так
і мы як соль, што па ўсім свеце з неба раскідаў чумак
за тых хто з’ехаў за мяжу і шукае новы дом
і больш не вернецца назад – дзень добры, барев дзэс, шалом

баліць за саню сідарэнка, з кім у графіці ліў пот
у сані нарадзіўся сын, а саня сеў на 8 год.
балюча за лексічную метамарфозу слова “буча” –
кплівенькі размоўны слэнг, які цяпер гучыць балюча

але ёсць яшчэ агенчык, што падаграе планету
мой настрой святочным робяць не прагнозы гідрамету
як у самай найбанальнай меладраме з галівуду
я сяджу як джулі робертс і упарта прагну цуду

мая вера ў цуды закалілася ў катлаване
на нянавісці, любові, крыўдзе, болю і каханні
хай ўсё дома будзе добра, хай зацягваюцца раны
помсты й доўгай памяці аб тых, чыі парвалі планы

хай апошнія танцоры танчаць недзе па+над cожам
не загоіцца, дык дай бо мо хаця б прывыкнуць зможам
бі, пакуль ёсць сілы біць! грэй, каб маразы не з’елі!
хай баліць, пакуль баліцца! плач, пакуль ёсць слёзы ў целе!

[прыпеў 1]
тиха ніч, свята ніч!
ясність б’є від зірниць
[куплет 2]
у свята вельмі просты склад, простыя інгрыдыенты
гэта дзеці, што ў цяпле распакоўваюць прэзенты

свята гэта не баяцца, што пагрукаюць у дзверы
каб патэльняй катаваць за бел+чырвоныя шпалеры
свята не катраляваць у што абуты ногі
каб хутчэй быць ў бомбасховішчы пад гук паветранай трывогі

за вакном ўсё спакойна, як перад адлігай ціша
а з левабярэжжа сябра мне галасавуху піша:
каб каляды падвасэліць і мяне павіншаваць
ён спявае ціха+ціха, бо “відбій та брати сплять”

[прыпеў 2]
тиха ніч, свята ніч!
ясність б’є від зірниць
дитинонька пресвята
така ясна, золота
спочиває тихо
тихо в тихим сні



Random Lyrics

HOT LYRICS

Loading...