leibonik - fanø lyrics
[куплет 1]
зноўку дурное надвор’е ў снежні
праз шчыліны ў шыбах цяпло смокча вятрамі
а што нам застанецца, калі скончыцца год?
успамін, што было і што ёсць паміж намі
паміж намі краіны, лясы, кіламетры
паміж намі цяпла акіяны і боль
не ўратуе тут пах мандарынавай цэдры +
напэўна, так і прыдумаў поль дзірак манаполь
каб не быць гэтай зімою ў адзіноце
cонца ўсход сустракаеш ў палеце
[прыпеў 1]
але з’ехаў твой цягнік
узняўся самалёт
і кіроўца аўтобуса ў якім ты сядзіш
закасаў рукавы і палез пад капот
і з ніякай станцый ў любым месцы света
ні метро, ні маршрутка, ні нават ракета
ніводны транспарт ужо не ідзе
у тое месца і час, дзе я чакаю цябе
[куплет 2]
нічога не будзе, уключай перамотку
хай мінорныя песні гучаць на паўторы
увесь свет у расфокусе, але ведаеш, котку
шчасце жыве на нейкай на выспе ў моры
на той выспе нерухома стаяць цыферблаты
непатрэбныя шчасцю каляндарныя святы
шчаслівым добра і без гэтай ільготы
святы болем сілкуюць адзінокіх самоту
шмат знайшлі, шмат згубілі ў бруднае багне
і горка, і цёпла. куды мяне цягне?
[прыпеў 2]
з’ехаў мой цягнік
узняўся самалёт
і кіроўца аўтобуса ў якім я сяджу
закасаў рукавы і палез пад капот
і з ніякай станцый ў любым месцы света
ні метро, ні маршрутка, ні нават ракета
ніводны транспарт ужо не ідзе
у тое месца і час, дзе ты чакаеш мяне
як бы сусвет не быў падобны да трамваю
дарогі і песні я сам абіраю
я не буду спяваць пра пустую надзею
покуль мне цёпла + дзялюся і грэю
Random Lyrics
- jackzebra - 刮痧 (gua sha) lyrics
- voidvoice717 & moltema - убиваю себя сам (killing myself) lyrics
- chief keef - guap lyrics
- joe mettle - give me oil lyrics
- vega7 the ronin - body count lyrics
- bones uk - me lyrics
- taylor acorn - final nail lyrics
- benniap & aron abraham - intro/r u ok? lyrics
- lars huang(黄子弘凡) - do u lyrics
- felipe torres - juego terminado lyrics