azlyrics.biz
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

leibonik - hastroli lyrics

Loading...

учора я глядзеў як любяць плаваць качаняты
потым усю ноч не спаў: што ж такое та, рабяты?
дробныя і кволыя, мокрыя па вушы
качаняты не чапляюцца за кавалак сушы

у бакі далей плывуць ад качкі+мамкі ўпотай –
а мне што, так і сядзець тут дома з сухой жопай?
я і сам з вусамі гусь, нават з цэлай барадой!
як пісаў ашмянскі веснік, “бардаўскі плэйбой”!

долі, бемолі, розныя трыёлі –
у мяне ужо ад музыкі на вушах мазолі
(я канешне ведаю, што граматнейша + мазалі
але ж не такія сролі ездзяць на гастролі)

клічуць на сцэну мяне мае шляхі
вось такі ашмянскі роберд бляха дзілан ад сахі
пакуль пасвіў я кароў прачытаў багата кніжак
і з паўтыка пазнаю, дзе мацкевіч, а дзе жыжак

ляды, жалудок, гурнофель, буда+кашалёў –
oxxxy, выбачай, твой нэймдропінг для лахоў!
мне літаратура ежа як свіня для копта –
духоўна каларыйны, музычна лёгкі, ёпта!

дастаю гітару, дастаю цыліндр +
мая культура палімпсест, мой герой фасбіндэр!
хай навокал боль і страх, цяжка жыць, але ж няхай
прывязу найлепшых песень – хоць да сракі прыкладай!
гэтым разам райдэр просты, можна і без лімузінаў –
ганарар пяць тысяч еўра ці каструлька цэпелінаў
хоць сюрпрызаў і ня будзе, хоць пасюль лалалай
еду я адсюль туды, толькі ты мяне чакай



Random Lyrics

HOT LYRICS

Loading...