azlyrics.biz
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

leibonik - žaki lyrics

Loading...

[куплет 1]
калі быў я малы, з кучаравым чубом
на вялікдзень у жакі хадзілі гуртом
і суседскім бабулям чыталі старана
вершы, якім навучыла мама:

я маленькі жачок, паўзу як рачок
скачу як жабка, дай кока бабка
не дасі кока, вылезе вока
не дасі пірага, адсохне нага
не дасі дзьвух + выляціць дух
дай жа бабка яечка, каб не здохла авечка

[прыпеў 1]
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
мы будзем таньчыць і песьні спяваць
смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
закахацца ў суседку + гэта звычайна
будзьма разам + і ўсё будзе файна!

вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў

[куплет 2]
як падрос, то адкрыліся простыя знакі:
усё наша жыццё + вялікія жакі
трэба з торбай шырока адкрытай хадзіць
і ласункі шукаць, а часам прасіць
я маленькі жачок, паўзу як рачок
скачу як жабка, дай кока бабка
пастаўце чатыры аўтаматам, калі ласка, бабка!
і так мы павінны прасіць у жанчыны
не зробіш вячэру + падчэпіш халеру
не пусціш да юбкі + размяркуюць у крупкі
а прытуліш пяшчотна + размяркуюць ў гродна

[прыпеў 2]
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
мы будзем таньчыць і песьні спяваць
смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
закахацца ў суседку + гэта звычайна
будзьма разам + і ўсё будзе файна!

вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў

[куплет 3]
калі стану стары й час прыдзе паміраць
я не стану ў суме ў вакно пазяхаць
і сьмерці кастлявай скажу я шчасьліва
перад тым сербануўшы цёмнага піва

я маленькі жачок, паўзу як рачок
скачу як жабка, дай пажыць яшчэ, бабка
дай мне ноч і світанак + пацешыць каханак
а там прыдуць госці + дадуць табе ў косці
дай яшчэ ажаніцца, і моцна напіцца
свята не памірае + пацерпіш, старая
[прыпеў 3]
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
мы будзем танчыць і песні спяваць
смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
закахацца ў суседку + гэта звычайна
будзьма разам + і ўсё будзе файна!



Random Lyrics

HOT LYRICS

Loading...