n.r.m. (band) - маё пакаленне (majo pakaleńnie) lyrics
маё пакаленне ў цемры расло
цяпер яму цемра таксама святло
маё пакаленне расло на мяжы
з заслонай жалезнай у самай душы
маё пакаленне хаваецца ў цень
у свет летуценняў, ва ўчорашні дзень
маё пакаленне гуляе і п’е
стаіць на каленях, ня любіць сябе
набыць бы даляры, прадаць бы рублі
а потым падалей ад гэтай зямлі
“мы вольные птицы, пора, брат, пора!”
на стомленных крылах у вырай ці ў рай
маё пакаленне сядзіць пры стале
сядзіць у турме і сядзіць на ігле
сядзіць на пасадзе і любіць стагнаць
і трэба падняцца і цяжка стаяць
мы, беларусы, з братняю руссю
шукалі да шчасця дарог
у бітвах за волю, у бітвах за долю
нас гэты шлях перамог
нас аб’яднала, ні многа ні мала
удзел у дурной барацьбе
коласу слава, слава купалу!
але дзе месца тут для цябе?
згрызоты сумлення, пакуты душы
маё пакаленне, маё “настальжы”
твае сутарэнні, твае гаражы
спісаныя сцены, жыццё на мяжы
нібыта нядаўна, нібыта даўно
састылая кава, дапіта віно
маё пакаленне махае крылом
“кровавую пищу клюёт под окном”
Random Lyrics
- johannes brahms - psalm 13, op. 27 lyrics
- diego torres - para sentirme libre lyrics
- gb nxtdoor - facade lyrics
- israel & new breed - fun (live) lyrics
- cct - ocean lyrics
- surf - grudges lyrics
- szeráf - úgy hívlak lyrics
- астмо, амак (asthmo, amak) - как найти (how to find) lyrics
- jaydin - bop lyrics
- soobin hoàng sơn - cao gót lyrics