n.r.m. (band) - chavajsia ŭ bulbu! lyrics
(бульбу! бульбу!)
баіцца мой сябар, калі навальніца
баіцца другі, што не зможа напіцца
палохае трэцяга моцная ўлада
чацверты баіцца паніжэння акладу
усё гэта так, так, так
а можа быць, не, не, не…
але пытанні гэтыя не да мяне
я, зрэшты, магу параіць адно:
схавацца ў бульбу ці легчы на дно
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
баіцца хірург, што сарвецца рука
баіцца студэнт ваенрука
баіцца жаўнер прамыўкі мазгоў
баіцца актор, што show must go on
усё гэта так, так, так
а можа быць, не, не, не…
баюся я, баішя ты, баяцца цябе, баяцца мяне
такая ў нашага народу нялёгкая праца –
усе і паўсюль павінны баяцца
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
і страшна пажарным, і страшна міліцыі
і страшна рабочым у нашай сталіцы
бо будуць шукаць, і могуць знайсці +
хоць што хочаш прасі, хоць што хочаш плаці
усё гэта так, так, так
усё гэта кепскі знак
змагацца з гэтай трасцай немагчыма ніяк
а бульба ўрадзіла з высокаю батвой…
стагодзьдзі праплываюць, нібы хмары, над табой
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
хавайся ў бульбу!
(кажа наш беларускі народ)
хавайся ў бульбу!
(у… у агарод)
хавайся ў бульбу!
(каб не ўбачылі, каб не знайшлі)
хавайся ў бульбу!
(бліжэй да зямлі)
Random Lyrics
- apollo g - focado lyrics
- tebe legko - декорация (decoration) lyrics
- sadi up - я так искал тебя! lyrics
- skwetty - soul lyrics
- ripking - we don't fuck around (6ix9ine diss) lyrics
- bktherula - woo lyrics
- vkie - znowu słyszę od niej kochanie lyrics
- michael tippett - poortith cauld lyrics
- arda ozler - lanet lyrics
- saint shotaro - andromeda lyrics