nevika (невика) - зіма (winter) lyrics
[тэкст песні “зіма”]
[куплет 1]
хай ідзе першы снег
я пад ім моўчкі лунаю
хай крапаюць кропелькі з вачэй
я іх усе пазбіраю
людзі блізка і далека думаюць на стылі дзеўка
не турбую вашы душы, дзякуй вадастойкай тушы
я сама сябе зрабіла, толькі на слязу прабіла
усякае ў жыцці бывае
[прыпеў]
я запытала ў зімы чаму яна халодная такая
чаму я сняжыначкі кранаю, а яны
зусім не таюць, тусім не
я запытала ў зімы чаму яна студзёная такая
чаму я яе ўвесь год чакала, а цяпер
ільдзінкай стала сама я
[брыдж]
у гэту сцюжу я з табой параднілася, зіма, зіма
але болей нельга так, я ўжо хачу цяпла, цяпла
[куплет 2]
хай тае апошні снег
я даўно весну чакаю
хай крапаюць кропелькі са стрэх
іх ручэй пазбірае
шмат пытанняў, нуль адказаў, хочацца, каб усё адразу
з гукам глядзець пантаміму
а я вырашу для сябе, каб мне цешыцца ўлетку
трэба палюбіць і зіму
[прыпеў]
я запытала ў зімы чаму яна халодная такая
чаму я сняжыначкі кранаю, а яны
зусім не таюць, тусім не
я запытала ў зімы чаму яна студзёная такая
чаму я яе ўвесь год чакала, а цяпер
ільдзінкай стала сама я
Random Lyrics
- andreas & malto - ingerids drikkelek lyrics
- 柒羊 (yung takeem) - 專一的fuckboy lyrics
- scrub(rock band) - lie lyrics
- yeschapskii - erd lyrics
- lone alpha - magazines lyrics
- kaleo - sofðu unga ástin mín lyrics
- jambriiel - he doesn’t make any sense lyrics
- radioactivity - silent kill lyrics
- lil kayla - shout out lyrics
- t bone burnett - to beat the devil lyrics