azlyrics.biz
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

ілья шынкарэнка (ilya shynkarenka) - матылёк (moth) lyrics

Loading...

[куплет 1]
сярод палеткаў
гоні бязмежных траў
такіх вільготных
я прачнуўся там
дзе ноччу хочыцца волі
тут шумяць таполі
а рэкі настолькі шырокія
што ты бераг нават за ўсё жыццё не ўбачыш ніколі
я вусень, брат мой вусень
матка, бацька, дзядуля, парадзед
нават прапрадзед таксама вусеням быў
я, здаецца, нават ганаруся імі
мы з імі чымсьці падобныя
на прыклад, як і яны
я нарадзіўся тут
значыць і мне наканавана жыць тут
расказалі ў школе ўчора
яшчэ сказалі там, што будзе для вусеня работа
заробак, сям’я, стабільнасць
хмельная субота

[прад+прыпеў]
але так немагчыма існаваць
я мушу лётаць у паветры і лунаць
таму і прызнаўся
бо за шчырасць мяне не асудзяць
[прыпеў]
я хацеў бы быць матыльком
каб не корпацца болей ў гэтай зямлі
я не знаю, дзе крылы мае
і матор дзе знайсці ці купіць
божа, мне адкажы

я хацеў бы быць матыльком
каб не корпацца болей ў гэтай зямлі
я не знаю, дзе крылы мае
і матор

[куплет 2]
я глядзеў на тое неба
дзе праз [?] ад дрэваў
мне хацелася залезці, як мага вышэй
да зораў, сузор’яў, галактык
узняцца вышэй
сам+насам застацца з усім гэтым дзівосным светам
але імкліва мінаюць дні, гады
бязлітасна ўрываліся і ў маё жыццё яны
і гэта ўжо не тый вусень
іншыя клопаты, мары на паліцу ніжэй
планы леглі покатам
[?] задавалі пытанні яны
праз пэўны час гэта былі ўжо мы:
я і яны
прой знікалі патроху
радзей стаў глядзець я нябёсы
але такі ўжо [?] што
[прад+прыпеў]
так немагчыма было існаваць
я мусіў лётаць у паветры і лунаць
заўтра сонца ўжо не зайдзе да мяне
але я ўсё яшчэ гляджу ў бясконцасць
і крылаў, як раней, не стае

[прыпеў]
я хацеў бы быць матыльком
каб не корпацца болей ў гэтай зямлі
я не знаю, дзе крылы мае
і мне дзе знайсці ці купіць
божа, мне адкажы

я хацеў бы быць матыльком
каб не корпацца болей ў гэтай зямлі
я не знаю, дзе крылы мае
і матор
божа, мне адкажы
божа, мне адкажы



Random Lyrics

HOT LYRICS

Loading...