зэт (zet (by)) - джала (jala) lyrics
Loading...
[куплет 1]
скажы мне, дзе твае калішнія сябры?
што зь імі зараз, што з табой?
чаму ўсё наўкол гніе альбо гарыць?
навошта гэты вечны бой?
былы твой вораг стаў тваім гаспадаром
сьпіць з тваёй жонкай, б’е дзяцей
а ты ў адказ на гэта бʼеш сваіх сяброў
ня першы год вайна ідзе
[прыпеў]
усе маюць вострае джала
усе маюць позірк цяжкі
на дне зварʼяцелай дзяржавы
жывем, як за шклом павукі
[куплет 2]
магутны вораг, побач зь ім суцэльны страх
яго ня выклічаш на бой
а ў нас з табою сіла ёсьць яшчэ ў руках
таму мы бʼемся між сабой
[прыпеў]
усе маюць вострае джала
усе маюць позірк цяжкі
на дне зварʼяцелай дзяржавы
жывем, як за шклом павукі
усе маюць вострае джала
усе маюць позірк цяжкі
на дне зварʼяцелай дзяржавы
жывем, як за шклом павукі
Random Lyrics
- isiz - время (time) lyrics
- חיים דבש - haderech sheli - הדרך שלי - chaim dvash lyrics
- raw radio - bitter truth lyrics
- morten - who am i lyrics
- leopold (deu) - tokyo lyrics
- highvyn - seattle tears lyrics
- gengahr - alkali lyrics
- le sas (louiséa, cozi bolt, nailik, mavank) - création nocturne lyrics
- westernhagen - tanz mit mir lyrics
- sophie cates - walking the dogs lyrics