
няміга (niamiha) - агні на балотах (lights in the swamps) lyrics
[тэкст песні “агні на балотах”]
[куплет 1]
казалі кальсці ў вёсцы
на могілках ці ля ракі
ўвёсну ці ўлетку, ці ўвосень
узнікаюць агні+светлячкі
блукаюць яны сярод лесу
ў самую цёмную ноч
вандроўніка з дальніх крэсаў
прымусяць з дарогі збочыць
мне казалі, гэта + нячысцік
вабіць невядомым агнём далячынь
любіць ласавацца ён жахам дзяўчын
ў багну зацягне і + крычы не крычы
[прыпеў]
агні на балотах, агні на балотах
голасам продкаў бессмяротных
дапамажыце нам, гаротным
што кроку патроху шукаем дарогу
голасам продкаў невядомых
шлях падкажыце нам дадому
[куплет 2]
свеццяца так душы памерлых і лятуць да нас светлячкі
і глядзяць, лягчэй за паветра, землякі
так казалі дзецям на вёсцы, калыхаючы перад сном
толькі зараз кажуць, чагосьці, што агней не бачна даўно
нахіліцца б да вашых забытых магіл, што даўно схавалі попел і пыл
прачытаць вашы словы ў шэпце травы, дзе ж вы?
[прыпеў]
агні на балотах, агні на балотах
голасам продкаў бессмяротных
дапамажыце нам, гаротным
[аўтра]
згубіўся машрут, невядома куды мне ісці
у гэтай глушы толькі я + чалавек
а усе , што вакол + незнаёмыя сны
што кроку патроху шукаем дарогу
голасам продкаў невядомых
шлях падкажыце нам дадому
Random Lyrics
- inférieurà3 - rip mac miller lyrics
- bellring shouju heart - revelry!!! lyrics
- pher - murky lyrics
- isco cruz - don't got time lyrics
- ohana - אוחנה - mesaviv - מסביב lyrics
- @продалдушу (prodaldushu) - покидаю (leave) lyrics
- slick rick - we're not losing lyrics
- billkin - see you somewhere lyrics
- leslie and the badgers - winter fugue lyrics
- cutting room floor - what's wrong with us lyrics