няміга (niamiha) - руіны (ruin) lyrics
[тэкст песні “руіны”]
[куплет 1]
кім мы былі?
кім станем мы пасля?
засыхае дрэва у зямлі пустой
і дзеці герояў ператворацца у птушанят
на парэштках літвы пабудуюць буслы гняздо
[пре+прыпеў]
колькі дзён ды шляхоў намі пройдзена
толькі годнасці сваёй ды не знойдзена
значыць, трэсціся, чакаць нам пад печкаю
пад панамі, пад папамі шчасця вечнага
[прыпеў]
рассцялілі зорны шлях даліны
на сто вёрстаў наўсцяж руіны
што наперад, што назад вецер вые
толькі ідалы стаяць верставыя
[куплет 2]
кім былі яны
што жылі тут да нас?
ці мы вартыя слоў
ці мы вартыя іх імён?
не спытае ніхто
ды ніхто не адкажа
на былых курганах пабудуюць панэльны раён
[пре+прыпеў]
колькі дзён ды шляхоў намі пройдзена
толькі годнасці сваёй ды не знойдзена
значыць, трэсціся, чакаць нам пад печкаю
пад панамі, пад папамі шчасця вечнага
[прыпеў]
рассцялілі зорны шлях даліны
на сто вёрстаў наўсцяж руіны
што наперад, што назад вецер вые
толькі ідалы стаяць верставыя
[аўтра]
кім мы былі?
кім станем мы пасля?
[?] магілы па палях развее вецер
ці ўродзіць яшчэ неўрадлівая вясна
Random Lyrics
- a+ (rap) - alpha 2 omega lyrics
 - pullo - moaning wife lyrics
 - co$fedd - young kick lyrics
 - bad news - drink 'til i die lyrics
 - boris novković - kraj je uvijek glup lyrics
 - ottagon & lilly ahlberg - the one lyrics
 - 3erie - общага (dorm) lyrics
 - deathbyromy - guerra lyrics
 - bone and marrow - fake funeral lyrics
 - the backyardigans (group) - riding the range lyrics