pomidor/off - быць беларусам (to be belarusian) lyrics
нараджэньне + заўсёды
гэта цуд і прысуд
так павялося, што ты
у гэты сьвет прыйшоў тут
ты не мядзьведзь
не вавёрка, ты ня лось і ня трус
цябе здалёк відаць
таму што ты + беларус!
тыповы прадстаўнік малога народу
у тваёй крыві цячэ і ганьба, і згода…
але + ня ўсё адразу
лепей метадычна
разгледзець пытаньне
антрапамарфічна
паводле дарвіна людзі пазлазілі з дрэваў
ну а ты атрымаўся ад нарманаў ды крэваў
гіпэрбарэй
ганарлівы істотна тым, што ты + не такі
бо ты ня кінуў балота
тут вельмі ўтульна
нібы ў матчыным улоньні
ежы хапае + таннай ды дробнай
геапалітычна + найлепшае месца
але пра балота ёсьць
іншая песьня
быць беларусам +
што гэта значыць?
быць беларусам +
цяжка патлумачыць!
быць беларусам +
няпростая праца!
быць беларусам +
людзьмі звацца!
як тое б ні было, й што б там не казалі +
амаль тысячагодзьдзе ты
прапартызаніў
з кім ці супраць каго + гэта ўжо іншая справа!
але ж быў час калі ты сам сабе ўладарыў
гаспадароў было шмат
кожны хоча палову
і ў адным з падзелаў згубілася мова!
шукаць самому + марна
лепей узяць у суседзяў…
але пра мову больш ды лепш
напісана ў газэце
быць беларусам +
што гэта значыць?
быць беларусам +
цяжка патлумачыць!
быць беларусам +
няпростая праца!
быць беларусам +
людзьмі звацца!
ня ўсё так дрэнна +
маеш акрамя праблемаў
прагрэс: радыяцыйную мутацыю генаў
выбачай, што малюнак ня вельмі вясёлы +
пляма на мапе чырвона+шэра+зялёная
колер як колер + анічога вар’яцкага!
нібы глёс цячэ на вочы з+пад крывавай павязкі
памяркоўна надалей ты ў гісторыю крочыш…
ну што з табой рабіць, калі ты ўпарта ня хочаш
быць беларусам +
што гэта значыць?
быць беларусам +
цяжка патлумачыць!
быць/жыць беларусам +
няпростая праца!
быць беларусам +
людзьмі звацца!
Random Lyrics
- quiizzzmeow - zhenata lyrics
- 0 похвал 9 репортов (0 pohval 9 reportov) - solo (slowed & reverb) lyrics
- chvrsi - azmayeshgah lyrics
- uzi - siz sevmeyin lyrics
- ashlie skye - secret lyrics
- akon - prolly cut lyrics
- yellow claw - cold like snow (slowed down) lyrics
- miss benny - rush to you lyrics
- sarah king & billy stritch - what can you get a nudist for her birthday lyrics
- il-brutto - cattiveiro freestyle lyrics