azlyrics.biz
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

sounduk - лужына (luzhyna) lyrics

Loading...

[тэкст песні «лужына»]

[куплет 1]
у дзяцінстве
ў вялізнай лужы стоячы
спявала
аб акіяне мроячы
і лодкі
пускала папяровыя
адкрыцці
былі ў дзень новы+новыя

і людзі
здаваліся прыгожымі
ня трэба
было быць асцярожнымі
хацела
хутчэй я стаць дарослаю
было ўсё
ў жыцці такое простае
е+е+е

[прыпеў]
я не разумею, чаму мы змяняемся
навошта мы простае так ускладняем
на+на+нарам+ра
я ўсе яшчэ веру: жыцце не спыняецца
пакуль яго самі ў сабе не спыняем
е е+е+е е е+е+ем
е е+е+е е е+е+ем
е+е+е у+у+у
[куплет 2]
на неба
здзіўлёна пазіраючы
і рукі
свае распасціраючы
жадала
на птушку быць падобнаю
і крылы
з’явіліся кардонныя

нібыта
усё было магчымае
і мары
былі ажыцявімыя
пачуцці сапраўдныя і крохкія
было ўсё
ў жыцці такое лёгкае

[прыпеў]
я не разумею, чаму мы змяняемся
навошта мы простае так ускладняем
на+на+нарам+ра
я ўсе яшчэ веру: жыцце не спыняецца
на+на+нарам+ра
пакуль яго самі ў сабе не спыняе…
е е+е+е е е+е+ем
е е+е+е е е+е+ем
е+е+е у+у+у
я не разумею, чаму мы змяняемся
навошта мы простае так ускладняем
на+на+нарам+ра
я ўсе яшчэ веру: жыцце не спыняецца
пакуль яго самі ў сабе не спыняе…
е е+е+е е е+е+ем
е е+е+е е е+е+ем
е+е+е у+у+у

на+нарам+ра
на+нарам+ра
на+нарам+ра
на+нарам+ра



Random Lyrics

HOT LYRICS

Loading...