azlyrics.biz
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

tav. mauzer - goebbels (гэбельс) lyrics

Loading...

я замовіў сустрэчу а дзевятай увечары
гэбельс больш дакладны, чым я, ён не спазьняецца
ён станоўчы мужчына, ён амаль не прыгнечаны
шаноўныя тэлегледачы, панарама пачынаецца
ён старанны патрыёт, ён адданы народу
безь яго ў галаве робіцца неяк пуста
ён вэктар ідэалягічнай моды
але часам хлусьні бракуе густу

гэбельс –
пасьлядоўны абаронца хрысьціянскай маралі
гэбельс!
на першым нацыянальным тэлеканале

ён здаецца сабе квапнай, незалежнай прастытуткай
справа нават ня ў грошах, а ў падыходзе да справы
каньюнктура, як надвор’е, зьмяняецца хутка
зараз ён левы, праз гадзіну ён правы
навошта шукаць ва ўсім лягічнай падставы?
у тэатры лялек нехта тограе за ніткі
калі гэбельс сёньня больш маўклівы й млявы
хутка зьмены напаткаюць нашу зьнешнюю палітыку

яго калега на вуліцы чакае партнэраў
гопнік недзе на ўскраіне гвалтуе дзяўчынку
у драздох сьпіць прэзыдэнт, у менску ўсё спакойна!
спадар гэбельс, дазвольце паўгадзіны адпачынку!!
сядайце, смачна есьці + лапша ўшная
ён забойца марных думак у пэнсіянэрскіх галовах
балючае жыцьцё гэтага краю –
палова фашыстаў і мёртвых палова…
куля зробіць тое, што ня здолела слова…



Random Lyrics

HOT LYRICS

Loading...