
vasch - дарогі lyrics
дарогі
праляглі дарогі па шырокім свеце
сцежкі, пуцявіны – кожнаму свая
і цяпло растанняў зносіць люты вецер
а за небакраем зорачка твая
і цяпло растанняў зносіць люты вецер
а за небакраем зорачка твая
першая сцяжынка ад бацькоўскай хаты
праз жытнёва поле ў вірлівы свет
на вясковым ганку засталася маці
а цябе чакае сонечны сусвет
на вясковым ганку засталася маці
а цябе чакае сонечны сусвет
на другой дарозе засцярог не знаці
маладая сіла б′ецца цераз край
і забудзеш словы, што казала маці
“родны кут, сыночак, ты не забывай!”
і забудзеш словы, што казала маці
“родны кут, сыночак, ты не забывай!”
на дарозе трэцяй стома гне да долу
сівер засціць вочы, і на скронях снег
і забудзеш сцежку да старога дому
дзе хлапчук з матуляй засталісь навек
і забудзеш сцежку да старога дому
дзе хлапчук з матуляй засталісь навек
праляглі дарогі па шырокім свеце
сцежкі, пуцявіны – кожнаму свая
і цяпло растанняў зносіць люты вецер
а за небакраем зорачка твая
і цяпло растанняў зносіць люты вецер
а за небакраем голая зямля
Random Lyrics
- joshface - emergency lyrics
- the steeles - this is the place lyrics
- moses sumney & hayley williams - i like it i like it lyrics
- ya nina & rina (alb) - no other lyrics
- psb chase - head high iii lyrics
- a.u.g. (rou) - dumnezeul ateilor lyrics
- mc menor da vg - tipo tio patinhas (dj buggas mix) lyrics
- lijpe - 8 minuten lyrics
- pashanim - babymilo lyrics
- ugniavijas - o kai saulutė tekėjo lyrics