deviation – эўрапейскiя апачы (european apaches) lyrics
хоць клімат не такі гарачы
і нават меншыя прывабы
мы эўрапейскія апачы
ну, а каўбоі + гэта вы
вы разумнейшыя, мы + дзеці
бяз вас ня зможам падрасьці
куды ж нам мову сваю дзеці
куды зь бядой сваёй пайсьці
туды, куды каўбой галоўны
спрабуе ўсіх нас завясьці
як быдла пад нажы ня пойдзем
адно дазвольце падрасьці
вы пабудуйце рэзэрваты
хоць будзе зь кім паразмаўляць
вы пасадзіце нас за краты
хоць будзе для каго сьпяваць
вы забівайце нашы коні
пакіньце толькі гукі нам
мы гукі ператворым у словы
напоўнім імі наш вігвам
вы забярыце лук і стрэлы
пакіньце толькі твары нам
каб колерам чырвона+белым
намаляваць вайсковы стан
вы забярыце ўсю зямліцу
пакіньце толькі месца нам
дзе зможам адкапаць сякерку
каб з крыкам убіць у грудзі вам
хоць клімат не такі гарачы
і нават меншыя правы
мы эўрапейскія апачы…
чужынцы на сваёй зямлі
Random Lyrics
- marco444 – singapore lyrics
- uncle pigeon – socrates lyrics
- rozeane ribeiro – aleluia lyrics
- sex, fear – matt’s song lyrics
- kappo5 – glvck 45 lyrics
- moffa, young martino & manuel turizo – bentley (remix) lyrics
- lincoln falana – a youth named johnny lyrics
- rickarino 12 – beat her and rub lyrics
- underblqde – arcana lyrics
- pascal girot – solaz y soledad lyrics