n.r.m. – бацька (baćka) lyrics
[тэкст песні «бацька»]
[куплет 1]
застрахуй мяне, бацька, ад халоднага ветру
ад марозу ды снегу застрахуй ты мяне
застрахуй мяне, бацька, ад зімовага сонца
ад сцюдзёнага лёду ты мяне застрахуй
халаднее надзея, і зямля халаднее
і зямля халаднее ўсё хутчэй і хутчэй
толькі чорныя дрэвы цягнуць крохкія пальцы
да халоднага сонца, да сляпога святла
з кожным крокам і ўздыхам усё бліжэй да завеі
з кожным крокам і ўздыхам усё бліжэй да зімы
у зімовую спячку адыходзіць рабочы
адыходзіць калгаснік, адыходзіць жаўнер
[прыпеў]
спі спакойна, дарагі таварыш
сні спакойна сонечныя сны
спі спакойна, дарагі таварыш
спі спакойна, дружа, да вясны
[куплет 2]
у зімовую спячку адыходзіць краіна
хіліць вузкую спіну, смокча лапу сваю
застрахуй мяне, бацька, ад заснулай краіны
ад зімовай спячкі застрахуй ты мяне
[прыпеў]
спі спакойна, дарагі таварыш
сні спакойна сонечныя сны
спі спакойна, дарагі таварыш
спі спакойна, дружа, да вясны
[сола]
[прыпеў]
спі спакойна, дарагі таварыш
сні спакойна сонечныя сны
спі спакойна, дарагі таварыш
спі спакойна, дружа, да вясны
[постпрыпеў]
спі спакойна, а+а+а
спі спакойна, е+е+е
спі спакойна, а+а+а
спі спакойна, е+е+е
Random Lyrics
- dj oku luukkainen – ratapäivä lyrics
- arsx – wait don’t leave lyrics
- doge dogeman – playstation 6 lyrics
- ucyll & ryo – super lyrics
- the hold steady – carlos is crying lyrics
- utsukushi_kodoku – kodoku – сон lyrics
- beckss – favelas lyrics
- nancy ajram – adi elbeida | أدي البيضة lyrics
- e7i – alive again lyrics
- metasphæra – exil lyrics