n.r.m. – бывай (byvaj) lyrics
[тэкст песні «бывай»]
[куплет 1]
нахіляецца долу невысокае неба
нахіляецца долу, пахне шэрай імжой
надыходзячы ранак пахне дымам і хлебам
надыходзячы ранак пахне ўладай чужой
[прыпеў]
бывай, мой родны край
бывай, мой родны горад
бывай, мой брыдкі брат
бывай, мой любы вораг
[куплет 2]
нас хісталі арэлі, ды вагні дагарэлі
нас хісталі арэлі ад вады да зямлі
мы ў люстэркі глядзелі, ды ня ведалі, дзе мы
на якой паралелі, на якім караблі
[прыпеў]
бывай, мой родны край
бывай, мой родны горад
бывай, мой брыдкі брат
бывай, мой любы вораг
[куплет 3]
мой апошні тралейбус па праспекце паедзе
загрукоча ўночы мой апошні трамвай
да наступнай сустрэчы пройдзе пару стагоддзяў
пройдзе пару стагоддзяў, а пакуль што бывай
[прыпеў]
бывай, мой родны край
бывай, мой родны горад
бывай, мой брыдкі брат
бывай, мой любы вораг
[постпрыпеў]
бывай, бывай, бывай, бывай
бывай, бывай, бывай, бывай
Random Lyrics
- otile brown – vibaya lyrics
- linkin park – final masquerade (acapella) lyrics
- fena gitu – karibia lyrics
- nikell – ya lo se lyrics
- seven lions – brightest light lyrics
- eye wes – purple flow (freestyle) lyrics
- feleko – шарага (sharaga) lyrics
- casasi – wenn gott es so will 3 lyrics
- raer (tr) – paradox lyrics
- rhoma irama – remaja lyrics