елена внукова – арэлі lyrics
я + эмігрантка тут
у натоўпе ажыўлёным
ляту як у небе жаўрук
гаворкаю
чужой аглушана
чуваць
ледзь гук сардэчка
яно моваю маёй
роднаю святой
спявае песню мне
раку майго жыцця
трымаюць берагі
як на арэлях я гайдаюся між іх
адзін застаўся ў снах
другі наяве сёння
наканавана ім душу дзяліць
арэлі да нябёсаў
гайдаюцца ў сэрцы
і прывід маіх мараў
сядзіць на іх як голь
паміж двух берагоў
майго жыцця да смерці
арэлі дзень і ноч
гайдаюць боль
на беразе адным
дзяцінства маці бацька
жыццё ва ўтульным дамы
а на другім
зламаную цацку
быццё займелі ўсе мы
тут на беразе чужым
дрэвам вырваным
без каранёў стаім
раку майго жыцця
трымаюць берагі
як на арэлях я гайдаюся між іх
адзін знаёмы мне
няведамы другі мне
наканавана ім душу дзяліць
арэлі да нябёсаў
гайдаюцца ў сэрцы
і прывід маіх мараў
сядзіць на іх як голь
паміж двух берагоў
майго жыцця да смерці
арэлі дзень і ноч
гайдаюць боль
Random Lyrics
- vian (de) – stockholm / wien lyrics
- exotic birds – day after day lyrics
- ae & dunkin – fired lyrics
- carter vail – nancy again lyrics
- unfast – иностранцы (foreigners) lyrics
- logan pettipas – for eternity (murder drones uzi song) lyrics
- nite mare llc. – one life lyrics
- cjalis – u siebie rób jak u siebie lyrics
- 1080p dreams – the skids lyrics
- gumee – composure lyrics