зэт (zet (by)) – крумкачы (crowns) lyrics
[куплет 1]
над горадам чайкі, чайкі
у горадзе крумкачы
крумкач крумкачу ня выдзяўбе вока
але ты вочы свае беражы
крумкачы сядзяць у сваіх кабінэтах
і вочы ў іх, як нажы
і ў іхным жыцьці прысутнасьць манэтаў
кампэнсуе адсутнасьць душы
[прыпеў]
сьвіньні садзяць апэльсіны
і сьпявае хор казьліны
пішуць бараны раманы
а акулы гояць раны
[куплет 2]
пад горадам грошы, грошы
ляжаць у падземных сховах
нам бы з гэтых грошай хоць трошкі
і сьвет бы зрабіўся сьвятлейшы
але крумкачам неабходна
якасна харчавацца
перасоўвацца і апранацца
каб выконваць якасна працу
[прыпеў]
сьвіньні садзяць апэльсіны
і сьпявае хор казьліны
пішуць бараны раманы
а акулы гояць раны
сьвіньні садзяць апэльсіны
і сьпявае хор казьліны
пішуць бараны раманы
а акулы гояць раны
[куплет 3]
сьвіньні ўхваляюць якасьць
цытрусавай гародніны
казлы пяюць свае песьні
бараны дэклямуюць уголас
і толькі маленькая птушка
маленькая шэрая птушка
нічога ўжо не сьпявае
у яе хранічны бранхіт
Random Lyrics
- joe gittleman – pete lost the beat lyrics
- doc brown – we know (feat. luc skyz) lyrics
- smallzetto, gerunya – рандом lyrics
- i got you on tape – cream lyrics
- spowd – maniac lyrics
- geronimostilton – living is a crime lyrics
- sous-sol – b.s. lyrics
- skrzek21 – domino 23 lyrics
- krn – ma ville lyrics
- kevin and the bikes – lowhigh lyrics