vojstrau – папараць (paparać) lyrics
навакал шэрых дзей
і дзей нібы зьнямелых
і жоўтых менскіх ліхтароў
чуў сьпевы:
вабіць мой сыход
па сівых сходах
да старой калыскі
там белы бык
сузор’е зор
пад дубам хор купальскі!
а за плячыма цень
ня новы дзень + стары
дзе рукі толькі дагары…
блізкае жніво
блішчыць лязо
зіхціць вагнём маланкі!
на сходы толькі як ўступлю +
магу згарэць
але іду!
усё гарыць!
зжарэ ўсё полымя!
і нас ня стане, ўзьляцім да самых яркіх зор!
ані тугі, ніякага там холаду…
нас адлюструе роўнадзь вод
павольных рэк, даўгіх азёр
і сьмелы новы крок
садам насустрач сьпелым +
у лесе лёсу рок прымаць
новы!
папараць гарыць
яна крычыць:
+ сарві мяне хутчэй жа!
пячэ як сонца квет з агню
але ж то сонца
я вазьму
ня білі хмары
у чорны набат!
дрыгва ня выла
бяз працы быў кат!
жыцьцё ня скончана!
Random Lyrics
- serdar ortaç – yar diye diye lyrics
- ravaughn – incomplete lyrics
- lil maestro – quite godly lyrics
- newerax2 – autre chose lyrics
- o’celly – thinking ‘bout you lyrics
- sadness – cerrien lyrics
- kat cunning – broken heart lyrics
- humbleboy – beranjak lyrics
- khundi panda & dsel – 머그샷 (mugshot) lyrics
- oveebeatz tsm – loud (riddim) lyrics